Анонс перадачы «З Падляшша родам»: Марыя Хлябіч
18 гадоў таму
Рудня, родная вёска Марыі Хлябіч, знікла пад вадасховішчам Семяноўка яшчэ ў сямідзесятых гадах ХХ стагодздзя. Жаль і тугу па страчанай радзіме Марыя Хлябіч пералівае ў вершы. Яна піша пра Рудню якая захавалася толькі ў памяці, пра хату бацькоў, якая захавалася ў сэрцы, пра сям’ю, пра любоў, пра страчанае.
Пра Марыю Хлябіч з дому Казбэрук родам з Рудні, ад звыш пяцідесяці гадоў жыхаркі Рыбакоў слухайце ў перадачы Валі Лаеўскай ў серыі «З Падляшша родам» у бліжэйшую нядзелю 4 чэрвеня ў 12.05 і 20.05 на хвалі Беларускага Радыё Рацыя. Паўтор перадачы 10 чэрвеня ў 17 05.
Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя