Беларускі гурт “Разбітае Сэрца Пацана” выступіў у варшаўскім клубе “Адэса”



Беларускі гурт “Разбітае Сэрца Пацана” выступіў у варшаўскім клубе “Адэса”. Публіка актыўнымі спевамі і танцамі падтрымлівала музыкаў. Не абышлося і без пазаштатных сітуацый: упершыню ў гісторыі РСП у бубнача прабілася бас-бочка.

Распавядае ўдзельнік калектыву Павел Гарадніцкі:

На другой песні ў нас у бубнача прабілася бас-бочка. Такі вялікі барабан. Мы не ведалі што рабіць. Былі на канцэрце музыкі гурта «Петля пристрастия». Яны вызваліся з’ездзіць за сваім апаратам, прывезці бас-бочку. Але гэта заняло шмат часу. Пакуль яны ездзілі, мы заляпілі бочку скочам. І сыгралі канцэрт з такой залепленай бас-бочкай. Але гэта ніяк не паўплывала на якасць канцэрта.

РР: Мне падалося, што гэта дадало пэўнага драйву.

Так, драйв быў.

Сярод іншых на канцэрце музыкі выканалі і песню “Ровар”, кліп на якую быў прэзентаваны днямі.

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя