Эрдаган прыняў прысягу



Рэджэп Таіп Эрдаган прынёс прысягу на новы пяцігадовы прэзідэнцкі тэрмін, піша The Guardian. Ён прабыў ва ўладзе ўжо дваццаць гадоў.

Эрдаган кіруе Турцыяй даўжэй за ўсіх сваіх папярэднікаў. У другім туры прэзідэнцкіх выбараў сёлета яго падтрымалі 52,2% выбарцаў. Ён здабыў перамогу, нягледзячы на моцную канкурэнцыю з боку апазіцыйнага лідара Кемаля Кылычдараглу. За інаўгурацыяй плануецца цырымонія ў прэзідэнцкім палацы з удзелам высокапастаўленых афіцыйных асобаў з 78 краін і міжнародных арганізацый. Туркі абіраюць Эрдагана на фоне сур’ёзнага эканамічнага крызісу. За апошнія гады ліра перажыла серыю абвалаў і дасягнула новых рэкордных мінімумаў усяго праз некалькі дзён пасля галасавання.