Колькі выдаткоўвае на жыццё беларуская сям’я?
Нацыянальны статыстычны камітэт падлічыў, колькі ў сярэднім абыходзіцца жыццё беларускай сям’і ў месяц.
Паводле Белстата, гарадскія сем’і затрачваюць да 2 000 рублёў, а на вёсцы у межах 1 500 рублёў. Пры гэтым каля 73% грошай ідзе на розныя паслугі і патрэбы першай неабходнасці.
Як з выдаткамі выглядае сітуацыя ў жыхароў Пінска, пацікавіўся наш карэспандэнт:
-Камуналка, харчаванне, на медыцыну, лекі.
-На прадукты і на адзенне.
-Выдаткі павялічыліся, бо мы пенсіянеры. У нас даход пастаянны, а цэны падвышаюцца, у тым ліку ЖКГ, прадукты.
-На прадукты першай неабходнасці, на адукацыю дзяцей, камунальныя паслугі адпаведна.
-На адзенне, на харчаванне, на транспарт. Навучылася жыць па сродках.
Паводле таго ж Белстата, сёлета, у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам, сума штомесячных затратаў беларускіх сем’яў павялічылася на 50 рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя