Фэшн-ланч для беларусак адбыўся ў Варшаве



Фэшн-ланч для беларусак адбыўся ў Варшаве. Цягам 3 гадзін удзельніцы атрымлівалі як агульныя, так і індывідуальныя падказкі па знешнім выглядзе.

Уражаннямі пасля падзеі падзяліліся арганізатары і спікеры мерапрыемства: стыліст Ганна Прышывалка і дызайнер Вольга Кучарэнка.

У першую чаргу хачу адзначыць колькасць людзей, якія прыйшлі. Я думала, што будзе менш. Feedback мне вельмі спадабаўся, бо кожны атрымаў частку інфармацыі, канкрэтна для яго, індывідуальна. Таму кожны мае што сказаць у адказ на тое, што яны пачулі.

Было прыемна, што прыйшлі людзі, самыя розныя, з розных крыніц яны пра нас даведаліся, па розных прычынах захацелі прыйсці, і, канешне, таксама хочацца атрымаць ад іх feedback. У любым выпадку можна сказаць што мерапрыемства адбылося.

Цяпер арганізатары плануюць правесці фэшн-фестываль “Яднанне 2:0”. Падзея адбудзецца, як і летась, у жніўні.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя