Ціханоўская сустрэнецца з кіраўніцтвам Аўстрыі



На запрашэнне міністра замежных спраў Аўстрыі Аляксандра Шаленберга і вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Фолькера Цюрка Святлана Ціханоўская выступіць на міжнароднай канферэнцыі „Нашы правы — наша будучыня” 6 чэрвеня ў Вене.

Пра гэта паведаміў @pozirkonine галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.

Форум прысвечаны 30-годдзю правядзення ў сталіцы Аўстрыі Сусветнай канферэнцыі па правах чалавека 1993 года. Візіт дэмакратычнага лідара ў Аўстрыю пачнецца 5 чэрвеня. Ціханоўская правядзе перамовы з Шаленбергам, іншымі чальцамі ўрада, сустрэнецца з прэзідэнтам краіны Аляксандрам ван дэр Беленам, дэпутатамі парламента.