Камісія наведала калонію, дзе адбывае пакаранне Віктар Бабарыка
Камісія наведала калонію, дзе адбывае пакаранне Віктар Бабарыка.
Як паведамляе «Віцебская вясна», чацвёра чальцоў Віцебскай абласной грамадскай назіральнай камісіі пры галоўным Упраўленні юстыцыі аблвыканкама наведалі наваполацкую папраўчую калонію № 1. У гэтай калоніі знаходзяцца каля 100 палітзняволеных.
Старшыня камісіі Уладзімір Каташук выказаў агульную думку аб тым, што ва ўстанове створаны неабходныя ўмовы для ўтрымання асуджаных і іх выпраўлення, а таксама тое, што падчас кантролю ўдзельнікі не выявілі парушэнняў правоў і законных інтарэсаў асуджаных.
Калонію № 1 у Наваполацку называюць «камбінатам перапрацоўвання чалавечыны». Самая брудная і адна з самых «чырвоных» зонаў Беларусі. Праз яе праходзяць усе, каго найбольш баіцца Лукашэнка. Там сядзелі кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і анархіст Ігар Аліневіч. Цяпер сядзяць Віктар Бабарыка і журналісты Ігар Лосік і Андрэй Кузнечык.
Беларускае Радыё Рацыя