Кітай пабудуе ў Беларусі некалькі медыцынскіх устаноў «пад ключ»



Кітай пабудуе ў Беларусі некалькі медыцынскіх устаноў «пад ключ». Пра гэтую дамоўленасць паведамляе Мінаховы здароўя.

Адпаведнае пагадненне аб супрацы падпісалі прадстаўнікі міністэрства з кампаніяй «Сінафарм» падчас візіту ў Кітай. Апроч будаўніцтва медустаноў, таксама паведамляецца пра дамоўленасць аб пастаўках медыцынскага абсталявання кітайскай вытворчасці.

У часе візіту ў Кітай беларуская дэлегацыя наведала Пекінскі ўніверсітэт, каб абмеркаваць магчымасці для супрацоўніцтва і абмену выкладчыкамі і студэнтамі для ўдзелу ў навукова-практычных канферэнцыях, стажыроўках, правядзенні сумесных навуковых даследаванняў.

Беларускае Радыё Рацыя