Беларусы і ўкраінцы зладзілі сумесны сямейны пікнік пад Беластокам
Беларуска-ўкраінскі сямейны пікнік прайшоў у Падляшскім музеі народнай культуры ў Васількове пад Беластокам.
Кажа арганізатар, старшыня праўлення Фонда OKNO NA WSCHÓD Павел Міцкевіч:
– Трэці пікнік, які мы ладзім, ён найбуйнейшы ва ўсёй Польшчы, бо больш 500 асобаў у адным месцы. У праграме шмат анімацыі для дзяцей, шмат анімацыі для дарослых, каб дарослыя змаглі паразмаўляць пра свае праблемы, пра свае поспехі, падзяліцца досведам інтэграцыі, адаптацыі ў Польшчы. Мы запрасілі на пікнік дзяржаўную інспекцыю працы, каб у нефармальнай сітуацыі беларусы і ўкраінцы маглі падыйсці, задаць пытанне, пачуць адказ, або вырашыць нейкую праблему.
Па словах арганізатаў, беларуска-ўкраінскі сямейны пікнік адбудзецца і ў наступным годзе. Для ўдзелу і прапаноў можна пакідаць інфармацыю на сайце фонда OKNO NA WSCHÓD – https://onw.org.pl/
Беларускае Радыё Рацыя