Свята беларускай культуры ў Беластоку
Падчас Свята беларускай культуры, якое прайшло ў беластоцкім парку Плянты, наведнікам нагадалі пра падпісанне петыцыі, прысвечанай падтрымцы беларускамоўных ліцэяў на Падляшшы.
Удзельнік канцэрту і мастацкі кіраўнік калектыву „Лайланд” Багдан Астапчук падзяліўся меркаваннем наконт новаўвядзенняў датычных вывучэння беларускай мовы ў ліцэях:
– Гэта вельмі важна, бо тут мы сустракаемся з сябрамі, якія цэлы год не бачаць і не чуюць тое, што мы робім. Мы выступаем не толькі ў Беластоку, але і ў цэлым рэгіёне. Петыцыі вельмі важныя, бо хочуць памяняць тое, што даўно было ўведзена і дзейнічала.
Само свята Беларускай культуры стала традыцыйным мерапрыемствам, якое штогод ладзіцца ў сталіцы Падляшша. Падчас канцэрту прагучалі вядомыя кожнаму беларусу песні. Удзельнікамі свята сталі калектывы з Беластоку, Грабаўкі, Гайнаўкі і Міхалова.
Беларускае Радыё Рацыя