Уладзімір Панамароў: У Маскве ідзе „пір падчас чумы”



Што зараз адбываецца ў расейскай уладзе? Ці варта чакаць ядзернай вайны?

Пра гэта і не толькі распавёў „Госць Рацыі” Уладзімір Панамароў – прафесар, расейскі фізік і дзяржаўны дзеяч, які пасля пачатку вайны быў вымушаны з’ехаць з Расеі.

РР: Як мяркуеце, што зараз адбываецца ў расейскай уладзе?

Насамрэч пятнаццаць месяцаў гэтай варварскай вайны не маглі застацца бясследна ні для расейскага грамадства, ні для расейскіх элітаў. Відавочна, што як раз найбольш адчувальныя да таго, што ідзе гэтай вайна, уплывае на адчуванне людзей, у якіх даходы вышэй за сярэдні, уключна алігархаў. Не для таго яны зараблялі свае грошы, каб сядзець і глядзець на гэтага старэючага „фараона”. Там спеюць працэсы, нарастае нежаданне працягваць тое, што адбываецца. Гэта зусім не азначае, што эліты гатовыя сёння выступіць супраць Пуціна. З майго пункту гледжання, гэта немагчыма. Нейкія трэшчыны, стомленасць сказваецца. Што датычыць усяго расейскага грамадства, то тут таксама нарастаюць працэсы. Мы зараз маем шмат дадзеных з Украіны, з нашых расейскіх падраздзяленняў, якія ваююць на фронце, якія здзейснілі гэты прарыў на Белгародчыну. Ад іх шмат даведваемся, стомленасць людзей – гэта факт. Варта адзначыць, што фінансы накопленыя ў папярэдні перыяд, не дазваляюць так моцна апусціць расейскую эканоміку. Таму ў Пуціна яшчэ ёсць грошы для таго, каб кідаць падачкі людзям, якія слаба зарабляюць, ну і тым самым затыкаць ім рот гэтымі падачкамі. На жаль мы бачым на сённяшні дзень, што і ў Маскве ідзе „пір падчас чумы”. Усе рэстараны напоўнены людзьмі, масквічы не адчуваюць. Першыя прызнакі, калі дроны з’явіліся над Ленінскім праспектам, на Успенскім, Ільінскім шасэ, дзе пражывае эліта, тады спужаліся. Сярод рэгіёнаў, якія дастаткова беднымі, адкуль узялі жаўнераў ваяваць ва Украіну, кінуўшы ім дастаткова „тлустыя кавалкі”. Пенсія ў Расеі ў сярэднім 10-15 тысяч рублёў, а кінулі, абяцалі плаціць жаўнерам, якія ваююць на фронце 200 тысяч. Тая непраглядная глуш, у якой знаходзілася большая частка расейскіх рэгіёнаў, ні ў якое параўнанне з беларускімі сёламі не ідзе. Так сёл і вёсак у Расеі вельмі мала. У першую чаргу бралі людзей адтуль, Масква і Піцер нічога не адчувалі. Яны адчулі, яны гінуць, яны сталі гарматным мясам. Яны бачылі і пісалі сваім родным, што ўзбраенне слабое, афіцэры сволачы, ну і гэтак далей. У гэтых рэгіёнах пачынае з’яўляцца незадавальненне. Статыстыка, якая афіцыйная і паўафіцыйная, яна не адлюстроўвае рэальнай карціны. Людзі баяцца, людзі не хочуць адказваць на пытанні. Калі браць рэальную карціну, то можна цвёрда сказаць, што тыя, хто актыўна супрацьстаіць Пуціну і тыя, хто наадварот, гатовыя са зброяй у руках абараняць Пуціна, то іх прыкладна роўная колькасць і не вельмі вялікая – 20-25% насельніцтва, як у адзін, так і ў другі бок. 60% – гэта „балота”, пасіўныя людзі, якія асабліва і не хочуць удумвацца, што адбываецца.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

З расейскім фізікам, прафесарам і дзяржаўным дзеячам Уладзімірам Панамаровым гутарыла наш карэспандэнт Марына Савіцкая.

Беларускае Радыё Рацыя