„Не толькі чакаць, але дзейнічаць дзеля гэтых перамен”



Рэжым Лукашэнкі будзе зрынуты абавязкова і даволі хутка, але трэба намаганні ўсіх беларусаў як звонку, так і па мажлівасці знутры.

Наталля Радзіна

Кажуць галоўны рэдактар «Хартыі- 97» Наталля Радзіна і каардынатар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка:

Не толькі чакаць, але дзейнічаць дзеля гэтых перамен. Я маю на ўвазе беларусаў, якія сёння знаходзяцца за мяжой. Канешне, там першы людзі спрабавалі ўладкавацца неяк, але зараз час зноў успомніць пра сваю Радзіму, не толькі чакаць, але і дзейнічаць.

Зміцер Бандарэнка

– Беларусам трэба выжываць, трэба не падстаўляцца. Безумоўна, маладыя людзі могуць рабіць не гвалтоўныя акцыі супраціву, але падрыхтаваныя: вывешванне сцягоў, там нейкія ўлёткі суседзям, рассылкі ў інтэрнэце, то-бок ёсць шляхі. 

Паводле суразмоўцаў, толькі наша грамадзянская актыўнасць і жаданне бачыць Беларусь вольнай краінай, наблізіць вырашэнне пытання змены беларускага злачыннага рэжыму.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя