У Варшаве адбудзецца першы сольны канцэрт Юстыны Карпіловіч



Дачка беларускага пісьменніка і барда Зміцера Бартосіка Юстына Карпіловіч абазначылася на сцэне з дзяцінства як памочнік бацьку пры выкананні песень. Пазней  Юстына з братам Геральдам спявалі дуэтам меладычныя песні на беларускай мове.

Юстына сама піша прыгожыя песні, кажа Зміцер Бартосік:

– Я запрашаю ўсіх, хто нас чуе і каму цікава аўтарская песня, 16 чэрвеня а палове на сёмую вечара сюды, на вуліцу Крынічную, дом 6 у “Беларускі дом”, дзе адбудзецца першы сольны выступ маёй дачкі Юстыны Карпіловіч,  вельмі самабытнай пясняркі.

Юстына сольна выконвае свае песні, і вельмі цікава ў яе атрымліваецца. Кожны, хто жыве ў Варшаве, завітаўшы ў Беларускі Дом 16 чэрвеня ў 18.30, зможа ў гэтым пераканацца.

Беларускае Радыё Рацыя