XXII Дні моладзі Гарадзенскай дыяцэзіі



XXII Дні моладзі Гарадзенскай дыяцэзіі пройдуць з 1 па 3 траўня. Месцам правядзення сустрэчы, якая мае дэвіз “Чыстыя сэрцам бачаць Бога”, сёлета абрана Смаргонь.

2015-04-2-ddm

Як адзначае кс. Антоній Грэмза, галоўны арганізатар мерапрыемства, смаргонская моладзь вельмі актыўная, таму годна прымаць у сябе Дыяцэзіяльныя Дні Моладзі.

– Гэта парафія моладзевая. Моладзь вельмі жывая, актыўная. І гэта была першай з прычынаў, чаму менавіта Смаргонь была абраная месцам правядзення дыяцэзіяльных дзён моладзі. Бо маладыя людзі хочуць быць разам і памагаюць ў арганізацыі гэтай сустрэчы. Бо гэта вялікая падзея: трэба ўсіх прыняць і добра падрыхтавацца да гэтай сустрэчы. Яна стане для моладзі падрыхтоўкай да прыняцця важных рашэнняў у сваім жыцці, асабліва для заснавання счаслівай сям’і і сужэнства.

Адной з асаблівасцей сёлетніх Дзён моладзі будзе тое, што хлопцы і дзяўчаты паедуць на сустрэчу спецыяльным цягніком Гродна-Смаргонь, які будзе мець назву “Цягнік Чыстага сэрца” і станецца своеасаблівым сродкам евангелізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота catholic.by