Беласток: 100 000 злотых ад ЮНІСЕФ на інтэграцыю жыхароў і бежанцаў, у тым ліку з Беларусі
У Цэнтры грамадскай актыўнасці ў Беластоку прайшла прэс-канферэнцыя на тэму выдачы грантаў на мерапрыемствы, звязаныя з інтэграцыяй жыхароў Беластока і бежанцаў, у прыватнасці з Украіны. Аператарам выбару пераможцаў стаў Цэнтр падтрымкі няўрадавых арганізацый, які абярэ 15 праектаў з затратамі да 5 тысяч злотых.
Да ўдзелу ў конкурсе мігрантаў- беларусаў Беластока заахвоціла прэзідэнт Цэнтра Івона Марыёла Забароўска:
Заяўкі на інтэграцыйныя мерапрыемствы НДА і нефармальныя групы могуць падаваць з 15 чэрвеня па 10 ліпеня. Праекты ў сферы культуры, спорту, сацыяльных спраў ці экалогіі Беластока павінны быць рэалізаваны ў другой палове гэтага года. Сродкі прадастаўляюцца ад Дзіцячага фонду ААН ЮНІСЕФ.
Падрабязнасці на: https://owop.org.pl/
Беларускае Радыё Рацыя