Аляксандр Фрыдман: Падрыў Кахоўскай ГЭС – спроба Расеі сарваць контрнаступ Украіны
У ноч на 6 чэрвеня была разбурана дамба Кахоўскай ГЭС. Большасць экспертаў пацвярджаюць, што выбух Кахоўскай ГЭС тлумачыцца выключна ваеннымі прычынамі і ў першую чаргу карысны для Расеі, каб прадухіліць намечанае ўкраінскае наступ на Херсонскім кірунку.
Сітуацыю каментуе Аляксандр Фрыдман:
– Адзін з галоўных нямецкіх экспертаў у нямецкамоўнай прасторы Аўстрыі высунуў сваю версію, што гэта зрабіў расейскі бок. Ён гэта тлумачыць з пункту гледжання вайскоўца. Была інфармацыя пра тое, што ўкраінцы збіраюцца наступаць на херсонскім напрамку. Вось у такой сітуацыі, калі расейцы пабачылі, што ў іх могуць узнікнуць сур’ёзныя праблемы на херсонскім напрамку, яны прынялі такое рашэнне і ўзарвалі гэтую Кахоўскую ГЭС менавіта з мэтай прадухіліць украінскі наступ.
Асобная ўвага экспертаў пры гэтым прыкавана да Запарожскай АЭС, якая знаходзіцца ў адным русле з Кахоўскай ГЭС. Ва ўкраінскім «Энергаатаме» паведамілі аб пагрозе для Запарожскай АЭС з-за разбурэння дамбы, адзначыўшы, што пакуль сітуацыя кантралюецца. У МАГАТЭ запэўнілі, што зараз непасрэднай пагрозы для АЭС няма.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Аляксандра Фрыдмана і адкрытых крыніц