На “Мова нанова” ў Беластоку гаварылі пра беларускія фестывалі Падляшша (абноўлена)



У Беластоку ў беларускім хабе “Новая зямля” прайшлі чарговыя заняткі курсаў “Мова нанова”. Гэтым разам госцем вечарыны быў кіраўнік фонду “Тутака” і арганізатар беларускіх імпрэзаў на Падляшшы Павел Станкевіч.

Ён распавёў прысутным пра мінулае і сучаснае беларускай музыкі і фестывальнага руху на Падляшшы:

– Штогод “Басовішча” – гэта была такая важная кропка, каб прыехаць. Тут можна было свабодна паразмаўляць ці нават пакрычаць. Мне падаецца, што нават калі з аднаго боку праз такую магію людзей, якія ствараюць, а з другога боку праз такія няшчасці, з якімі сутыкнулася Беларусь, варта падтрымаць вось такую ідэю. Таму што дзякуючы там, прынамсі, частка беларусаў можа не забудзе, можа зразумее, што тут таксама ёсць Беларушчына, пра якую варта проста не забываць.

Фонд „Тутака” Паўла Станкевіча сёлета ў трэці раз ладзіць вялікі аднайменны фестываль у Борыку, дзе раней праходзіла „Басовішча”. А таксама ўжо другі год арганізоўвае этна-фестываль „Сонцаграй”, якія сёлета, як і ў мінулым годзе, пройдзе ў чатырох розных мясцовасцях Падляшша. Першы з якіх адбудзецца ўжо ў гэтую пятніцу ў Дубічах-Царкоўных.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя