„Начныя ваўкі” далі прэс-канферэнцыю ў Берасці



Ля консульства Расеі ў Берасці сабралося каля 40 матацыклістаў з Расіі, Беларусі ды Казахстану з нагоды прэс-канферэнцыі лідара мотаклуба “Начныя ваўкі” Аляксандра Залдастанава, вядомага па мянушцы “Хірург”.

Кіраўнік клубу скардзіўся журналістам на рашэнне аб забароне на ўезд чальцам ягонага клубу на тэрыторыю Еўрапейскага Звязу і тлумачыў што палітыка тут не пры чым:

Мы там спрабуем нешта прадэманстраваць і г.д. Будзе больш падвацца ў такім ключы. Ёсць чалавечыя ацэнкі. Палітыка – палітыкай. Усё можна патлумачыць праз палітыку. Але ёсць яшчэ нешта чалавечае.

Берасцейка:

– Я вельмі паважаю байкераў, якія ездяць па Беларусі, па Расеі, якія наводзяць парадак на салдацкіх могілках. Нізкі ім паклон. Але калі гэта выходзіць на ўзровень палітычнага супрацьстаяння, то…

Аляксандр Залдастанаў:

– Вы хоць разумееце, што справа не ў нас. І нават не трэба задумвацца.

Берасцейка:

– Я не буду вас ацэньваць.

Варта зазначыць, што ахову ля консульства забяспечвалі нарады АМАП, ДАІ і супрацоўнікі ў цывільным. „Хірург” і ягоныя матацыклісты, частка з якіх былі прадстаўнікамі мясцовых байк-клубаў з Менску, Баранавіч, выклікалі цікавасць у асноўным для журналістаў, вялікі дэсант якіх быў з расейскіх тэлеканалаў. Аб далейшым накірунку выправы “Начных ваўкоў” Залдастанаў не паведаміў.

Беларускае Радыё Рацыя