Аляксей Субатовіч: Мы павінны падтрымліваць адзін аднаго



Беларусы, украінцы ды палякі ў Кракаве штонядзелю ладзяць акцыі супраць расейскай агрэсіі.

Гаворыць пастаянны ўдзельнік, актывіст са Старых Дарог Аляксей Субатовіч:

Каля помніка пісьменніка трох народаў – Адама Міцкевіча, на Рынку Кракава, у цэнтры, з пачатку вайны праходзяць акцыі беларусаў, палякаў і ўкраінцаў. На жаль вайна трывае ўжо вельмі доўга, людзям напэўна цяжка гэтым жыць, людзей усё меней. Усе стараюцца забыць і сысці ва ўнутраную эміграцыю, як у нас у Беларусі.

Па яго словах, беларусы Кракава ад пачатку поўнамаштабнай фазы вайны абазначылі, што яны разам з украінцамі і супраць дыктатур, дапамагаючы ўцекачам і робячы акцыі пратэсту:

Неабавязкова там стаяць гадзіну, дзве, тры, цэлы дзень, кожны дзень стаяць. Праходзіце побач, супыніцеся, разгарніце сцяг, скажыце „Жыве Беларусь!”, зачытайце верш, заспявайце. Неабавязкова гэтым жыць, але мы павінны падтрымліваць адзін аднаго.

Беларусам не варта саромецца, хто яны, і не трэба асімілявацца ў Польшчы, бо „добрыя вольныя беларусы патрэбны на Радзіме”, упэўнены Аляксей Субатовіч.

Беларускае Радыё Рацыя