Грузінскія журналісты бачаць станоўчае ў візіце Лукашэнкі
Прыезд Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію, падпісаныя ім дакументы аб супрацы дзьвух краін выклікалі ў Грузіі у асноўным станоўчую рэакцыю. Сельская гаспадарка краіны спадзяецца на дапамогу з боку Беларусі, бо у яе зараз вельмі крызісны стан. Пра прайшоўшы візіт ў Грузію распавядае грузінскі незалежны журналіст Тэмуры Кігурадзе:
– Гэта станоўчы момант, што ён да нас прыехаў. Таму што галоўная мэта візіту, па меншай меры – заяўленая, гэта супраца ў сельскагаспадарчай сферы. А ў Беларусі ёсць шмат з таго, што Грузіі зараз трэба, таму што нашая сельская гаспадарка знаходзіцца ў вельмі цяжкім стане. Нам патрэбныя і новыя тэхналогіі, і сельгастэхніка, і новя рынкі збыту. Усё гэта ў Беларусі больш-меньш ёсць. Акрамя гэтага, Грузія не забылася, як паводзіў сябе Аляксандар Лукашэнка пасля 2008 года, калі на яго ціснула Расея, каб Беларусь прызнала Паўднёвую Абхазію і Асецію. Яна гэтага прызнання не атрымала, і мы гэта цэнім.
Аляксандр Лукашэнка быў з візітам у незалежнай Грузіі з 22 па 24 красавіка 2015 году. За тры дні ён правёў перамовы з прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі, прэм’ер-міністрам гэтай краіны, а таксама сустрэўся з патрыярхам усяе Грузіі, мітрапалітам Іліёй Другім. Асноўнай тэмай перамоваў стала падтрымка суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Белт