У Беластоку прайшоў сямейны фэст АБ-БА
Аб’яднанне на карысць дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову АБ-БА ў супрацы з Пачатковай школай № 4 імя Сібіракаў у Беластоку правяло сямейны фэст з нагоды 25-годдзя навучання беларускай мове ў горадзе.
Гасцей чакалі майстар-класы, міні-канцэрт, агляд беларускай хаткі ў „Склепе з культурай”.
Кажа намесніца старшыні аб’яднання Ілона Карпюк:
– Сустракаемся на школьнай пляцоўцы ўпершыню. АБ-БА хацела адзначыць 25-годдзе навучання беларускай мовы ў гэтай школе, менавіта ў чацвёрцы ў Беластоку. Хацелі, каб у такой адкрытай форме, якая заахвочвае дзяцей да актыўнасці. Наша ідэя супала з ідэяй новай дырэкцыі школы, каб правесці мерапрыемства ў такой форме. АБ-БА падключылася да арганізацыі, мы падрыхтавалі месца, дзе можна паўдзельнічаць у майстар-класах.
Святкаванні працягнуцца 12-га чэрвеня: а 17-ай у Беластоцкім тэатры лялек пройдзе ўрачыстая сустрэча-канцэрт да 25-годдзя беларускай мовы ў Беластоку. Гледачоў чакаюць выступы „Гульні ў тэатр”, „Баламутак”, „Padlaski Wianok” ды іншыя цікавосткі.
Беларускае Радыё Рацыя