Вада затапіла Херсон. Украінскія вайскоўцы дапамагаюць у эвакуацыі
Вайскоўцы ўкраінскіх транспартных войскаў дапамагаюць у эвакуацыі жыхароў Херсона. Пасля таго, як расейцы ўзарвалі дамбу ў Новай Кахоўцы, горад заліты водамі Дняпра.
Узровень вады дасягае некалькіх метраў.
Уначы горад быў абстраляны расейскай артылерыяй. Двое міліцыянтаў атрымалі раненні.
Учора раніцай расейскія войскі ўзарвалі плаціну ў Новай Кахоўцы на Дняпры на поўдні Украіны. Многія гарады затопленыя, ідзе эвакуацыя жыхароў, усяму рэгіёну пагражае экалагічная катастрофа. Тысячы людзей страцілі доступ да пітной вады.
Да вайны ў Херсоне было амаль 300 тысяч жыхароў. Горад быў акупаваны Расеяй на 8 месяцаў.
Кіеў вярнуў кантроль над Херсонам у лістападзе мінулага года. Затым горад рэгулярна і інтэнсіўна абстрэльвалі расейскія войскі.