Улады параілі актывістам шукаць інфармацыю пра іх дзейнасць у Сеціве
Берасцейскі гарадскі Савет дэпутатаў параіў актывістам шукаць інфармацыю аб іх дзейнасці ў Інтэрнэце. Гэта вынікае з адказу прызначаных прадстаўнікоў народу прадстаўнікам берасцейскай абласной арганізацыі Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і актывістам кампаніі ’’Гавары Праўду!’’.
Грамадскія дзеячы мелі намер прыняць удзел у паседжанні савету дэпутатаў і дапамагчы зрабіць іх працу больш эфектыўнай. Аднак атрымалі адмову, – распавёў палітык Ігар Маслоўскі:
– Такога дзіўнага адказу мы яшчэ не атрымоўвалі. Нам раяць шукаць інфармацыю ў Інтэрнэце аб органах грамадскага самакіравання, якія стаяць на ўліку ў органах дзяржаўнай улады.
“Таксама не зразумела, чаму самі прадстаўнікі гарадскога савету дэпутатаў не змаглі даслаць адказ, ліст чамусьці атрымалі ад выканаўчай улады”, – падвеў рысу палітык.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота apraudu.info