Улады пашырылі спіс „экстрэмісцкіх фармаванняў”
19 гадоў таму
У Беларусі прызналі „экстрэмісцкім фармаваннем” Раду БНР, старшынёй якой з’яўляецца Івонка Сурвілла.
Адпаведнае рашэнне прынятае КДБ 2 ліпеня 2023 года (менавіта ліпень пазначаны ў рашэнні КДБ).
Таксама ў спіс „экстрэмісцкіх фарміраванняў” трапілі сайт „Штодзень Гомель” і тэлеграм-канал „97% Серебрянка”. Але яны трапілі ў спіс задняй датай. Да прыкладу, „Штодзень Гомель” быў прызнаны КДБ “экстрэмісцкім фармаваннем” 23 траўня, а ўнесены ў спіс 26-га траўня.