На мяжы выяўлены цела чарговага загінулага мігранта
18 гадоў таму
Цела чарговага мігранта без прыкмет жыцця выявілі на беларуска-польскай мяжы.
Труп 20-гадовага грамадзяніна Дэмакратычнай Рэспублікі Конга знайшлі беларускія службы ўчора ўвечары ў памежнай рацэ Свіслач (Бераставіцкі раён Гарадзеншчыны). Побач з целам быў заплечнік з рэчам і мабільны тэлефон.
Абставіны смерці маладога мужчыны высвятляюць следчыя і экспертыза. Раней Памежны камітэт Беларусі паведамляў, што ў 2022 годзе на беларуска-польскай мяжы зафіксавалі восем смерцяў нелегальных мігрантаў. Іх целы знаходзілі ў красавіку, кастрычніку, лістападзе і снежні.