У Беластоку абмеркавалі гісторыю і сучаснасць беларускіх арганізацый на Падляшшы
У Беластоку на дыскусіі «Свае пра сваЁ» абмеркавалі гісторыю і сучаснасць беларускіх арганізацый на Падляшшы
У Беластоку працягваецца цыкл дыскусій пра Падляшша «Свае пра сваЁ», якія ладзіць беларускі гістарычны клуб Beer&History. Гэтым разам абмяркоўвалі гісторыю, сучаснасць і перспектывы беларускіх арганізацый на Падляшшы. Пра сучасны стан арганізацый гаворыць госць сустрэчы – старшыня Беларускага гістарычнага таварыстваў Польшчы Алег Латышонак:
– Стан ёсць даволі кепскі, паколькі няма прытоку маладога пакалення. Але ёсць толькі спадзяванне, што прыезджыя беларусы пяроймуць ад нас бел-чырвона-белы сцяг. Яны, дарэчы, і пад гэтым сцягам сюды і прыехалі. Сімвалічна. Ну, і працягнуць далей тое, што мы пачалі.
Цыкл дыскусій пра Падляшша «Свае пра сваЁ» ладзіцца сумесна беларускім гістарычным клубам Beer&History і фондам „Камунікат”. У бліжэйшы аўторак у каворкінгу MostMedia адбудзецца заключная сустрэча, якая будзе прысвечаная перспектывам беларусаў Падляшша.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя