Сёння Каталіцкая царква адзначае свята «Божае цела»
Сёння Каталіцкая царква адзначае ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста – гэтак званае «Божае цела». Сённяшняя ўрачыстасць прысвечаная таямніцы рэальнай прысутнасці Хрыста ў Найсвяцейшым Сакраменце. Вуліцамі польскіх гарадоў і мястэчак пройдуць працэсіі.
У Беластоку цэнтральная еўхарыстычная працэсія да чатырох алтароў пачнецца адразу пасля святой Імшы, якая а 10-ай гадзіне пачалася ў беластоцкай катэдры.
Набажэнства ўзначальвае беластоцкі мітрапаліт, арцыбіскуп Юзэф Гуздэк (Józef Guzdek). Каля 11.30 пачнецца працэсія да касцёла святога Роха. Уся цырымонія завершыцца благаславенствам каля 13.30.
У сувязі з урачыстасцямі з 9.30 да 11.30 будзе спынены рух перад Беластоцкай катэдрай па вуліцах: Plac Jana Pawła II – Kościelna – Jana Kilińskiego – Legionowa. Затым будуць складанасці у дарожным руху будуць па вуліцах, на якім будзе ісці працэсія на вуліцах: Рынак Касцюшкі і Ліпова.