Апошні дзень працы інсталяцыі “1525”



Сёння, у чацвер, 8-га чэрвеня, – апошні дзень працы інсталяцыі “1525”. Выстава прысвечана палітзняволенным і функцыянуе ў варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі.

Суарганізатар падзеі, былы вязень Алег Кулеша падзяліўся сваім успамінам з жыцця за кратамі.

Ішлі мы на «промку». Новы там нейкі жаўнерчык прыйшоў, вартаўнік гэты, і штосьці ён да мяне звярнуўся і я яму адказаў і іду далей на сваю «промку». А ён кажа: «Не понял!» Другі яму адказвае, да гэта той, што па-беларуску размаўляе. А як гэта ў вас па-беларуску: „Я родился за колючей проволокой?” Я кажу: вы ведаеце, я нарадзіўся вольным чалавекам, мажліва вы за дротам і нарадзіліся. Ён ашалей. Дзесьці каля пяці хвілін абураўся. Мы ўжо паспелі прайсці праз гэтую браму, пайшлі далей. Яго супакоілі самі жаўнеры: лепей ты яго не чапляй.

Уваход на выставу “1525” вольны. Музей працуе да 20:00.

Цалкам матэрыял:

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя