У Варшаве адбыўся майстар-клас «Радавод: як і дзе шукаць звесткі пра продкаў»



Даследчык Ігар Станкевіч правёў майстар-клас у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве пад назвай «Радавод: як і дзе шукаць звесткі пра продкаў».

Паводле Ігара Станкевіча, беларусы мала ведаюць пра свой род, таму што па-першае, не было традыцыі перадаваць звесткі, па-другое, 70-гадовае панаванне камуністаў прывяло да таго, што людзі выракліся сваіх каранёў, асабліва, калі гэта было небяспечна, кажа Ігар Станкевіч:

Людзі, якія не памятаюць гісторыю ўласнага роду, іх лягчэй увесці ў зман у больш вялікай гісторыі. Вось зараз распавядаюць, што беларусы, украінцы і расейцы браты тысячагоддзе і Захад з намі ваяваў. А калі ты бачыш гісторыю свайго роду, ты бачыш, што вораг прыходзіў і з іншага боку. Так, сапраўды, з Захаду прыходзілі, але прыходзілі і з Усходу, і знішчалі культуру, знішчалі карані, пазбаўлялі шляхетнасці, пазбаўлялі мовы.

Для таго, каб зліквідаваць гэты прабел, Ігар Станкевіч запрашае беларусаў на бясплатны курс «Радавод», які пачнецца 12 чэрвеня ў фармаце анлайн.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя