У Варшаве ў жніўні беларусы плануюць правесці фэшн-фестываль “Яднанне”
Фэшн-фестываль “Яднанне” ад беларускіх дзеячоў плануецца правесці ў жніўні ў Варшаве.
“Пакуль у нас ідуць падрыхтоўчыя працэсы”, – кажуць суарганізатары мерапрыемства, стыліст Ганна Прышывалка і дызайнер Вольга Кучарэнка.
– Зараз мы займаемся тым, што аб’ядноўваем і шукаем творчых людзей. Людзей, якія звязаныя з модай, якія працуюць у прафесіях, звязаных з фэшн-індустрыяй. Або проста любяць моду, або хочуць сябе адчуць датычнымі. Таму што на такіх мерапрыемствах заўсёды ёсць валанцёры, людзі, якім проста хочацца нейкім чынам паўдзельнічаць. Таму цяпер мы займаемся тым, што спрабуем стварыць кам’юніці, суполку беларусаў і не толькі беларусаў. Каму цікава – пішыце нам.
Летась фестываль “Яднанне” ўключыў не толькі модны паказ, але ж і выступы музыкаў.
Цалкам матэрыял:
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя