Дар’я Шыдлоўская: Наша мэта, каб моладзь з Беларусі і Украіны адчувала сябе роўнай у Польшчы



Фонд POLZA урачыста адкрыў у Беластоку фотавыставу «Штодзённасць», дзе прадстаўлены працы моладзі з досведам міграцыі з Беларусі і Украіны, якія жывуць у Беластоку. Такая выстава, як і іншыя праекты фонда, накіраваныя ў першую чаргу на інтэграцыю моладзі ў польскае грамадства і школьную супольнасць.

Пагутарылі з прэзідэнтам фонда POLZA Дар’яй Шыдлоўскай пра дзейнасць фонда, мажлівасці для моладзі з Беларусі і Украіны ды агульныя тэндэнцыі прыбыцця і інтэграцыі беларускай моладзі ў Беластоку.

Гэтая выстава з праекту “ Мультыкультурная школа”, фінансаваная праз Ліхтэнштэйн-Ісландыю-Нарвегію. Гэты вернісаж для моладзі і дзяцей. І мы вельмі радыя, што ўсё атрымалася. Бо вельмі важна даць слова нашай моладзі, пабачыць іх пункт гледжання, стасункі, эмоцыі. І файна, што яны могуць пра гэта расказаць праз сваю творчасць у сваіх мастацкіх працах.

РР: Гэты праект нарадзіўся знізу ці гэта была ідэя фонда?

Дар’я Шыдлоўская: Гэты праект мы разам стваралі, вельмі дапамагла Катажына Патонец, якая займаецца справамі мігрантаў. І ў галаве была думка пра комплекс спраў, каб стварыць і паказаць з розных бакоў – моладзь, дзяцей мігранатаў – дапамагчы ім, але адначасна даць ім права голасу.

Цалкам гутарка ў далучаным гукавым файле:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя