Беларускі эксперт: Падрыў Кахоўскай ГЭС – катастрофа для Украіны



Пасля тэракту на Кахоўскай ГЭС Украіну чакае экалагічная катастрофа, падобная да Чарнобылю.

У гэтым упэўнены беларускі эколаг Аляксей Аўчыннікаў:

-Украінскія эксперты гавораць, што пасля Чарнобыля гэта другая вялікая экалагічная катастрофа. І асаблівасць у тым, што мы зможам зразумець наступствы толькі ў доўгатэрміновай перспектыве. Зараз актыўная стадыя, калі затапіла тэрыторыю. Потым яна, хутчэй за ўсё, сыдзе. Але зразумець, што адбылося, можна будзе больш-менш праз месяц. Але сапраўдны аналіз можна будзе зрабіць толькі пасля дэакупацыі тэрыторыі.

На думку Аляксея, пакуль можна казаць толькі пра тое, што адбываецца ў першыя дні пасля тэракту:

Першае, пацярпелі вельмі прыродаахоўныя тэрыторыі ў дэльце Дняпра. Яны затопленыя. Нават кажуць пра тое, што некаторыя чырвонакніжныя папуляцыі могуць быць знішчаныя на 50 – 70%. Таксама ўжо зараз вядома, што падтоплены вялікія ўрбаністычныя тэрыторыі. Гэта значыць, што каналізацыя, стокі таксама плывуць у Чорнае мора, у дэльту. Гэта можа прывесці да катастрофы.

Аляксей упэўнены, што сапраўдныя першыя вынікі гэтай катастрофы можна будзе ўбачаць ужо ў бліжэйшыя дні.

Беларускае Радыё Рацыя