Асноўныя запланаваныя працоўныя вакансіі – работнікі супермаркетаў



Гандлёвыя прадпрыемствы Гарадзенскай вобласці ў бягучым годзе выконваюць дамінантную ролю ў стварэнні працоўных месцаў. Сярод  6 тысяч запланаваных  вакансій, якія ўлады збіраюцца  прапанаваць беспрацоўным, амаль 4 тысячы – супрацоўнікі вялікіх спажывецкіх крамаў. Аднак прапановы працадаўцаў не могуць задаволіць попыту на працу ў рэгіёне, які на думку гарадзенцаў  істотна падвысіўся пасля падпісання Аляксандрам Лукашэнкам дэкрэта аб дармаедах.

– Знайсці працу будзе яшчэ больш складана. Мала таго, што ўжо больш за палову прадпрыемстваў закрыта, то цяпер знайсці працу для новых беспрацоўных у нашым горадзе проста немагчыма. Я толькі чую абяцанкі. У Цэнтры занятасці ўвогуле нічога не прапануюць. Кажуць, што ўжо ўвогуле нічога не могуць прапанаваць, бо ніякай працы няма.

У шэрагу раёнаў Гарадзенскай вобласці назіраецца істотны недахоп працоўных месцаў. Колькасная аптымізацыя персаналу на прадпрыемствах прывяла да перанасычэння рынку працы, што ў сваю чаргу выклікала  павялічэнне ў два разы колькасці афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных.

Беларускае Радыё Рацыя