Праваабаронцы налічылі на Берасцейшчыне 265 палітвязняў



265 – апошняя падлічаная праваабаронцамі колькасць палітвязняў на Берасцейшчыне. Нягледзячы на тое, што за апошні месяц было дададзена да спісу новых асобаў, шмат хто выходзіць у сувязі з адбытым тэрмінам пакарання.

Апошні вядомы вызвалены – палітвязень Вадзім Нікалаеў.

Палітвязень Вадзім Нікалаеў быў асуджаны арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы. Агулам яму было прысуджана 2 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Падставай да завядзення справы сталі 4 каментары ў тэлеграм-чаце „Пінск 97%”, якія па версіі следства распальвалі варожасць.

Вадзім Нікалаеў спачатку знаходзіўся ў СІЗА №7, а пасля быў этапаваны ў наваполацкую калонію.

Адметна тое, што мужчына выйшаў на волю ў красавіку бягучага года, а інфармацыя да праваабаронцаў трапіла толькі зараз. Пакаранне палітвязень адбыў цалкам.

Беларускае Радыё Рацыя