Святлана Ціханоўская выступіла на жаночым лідарскім саміце



Святлана Ціханоўская выступіла на жаночым лідарскім саміце ў Брусэлі. Яна заклікала падтрымліваць беларусаў, якія змагаюцца за свабоду.

Распавяла гісторыі Марыі Калеснікавай, Ніны Багінскай, Паліны Шарэнды-Панасюк, Вольгі Залатар, Кацярыны Андрэевай, Дар’і Лосік,  Наталлі Суславай.

„Барацьба беларускіх жанчын, якая пачалася ў 2020 годзе, не скончылася. Перамога беларусаў над дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі непазбежная. Перамога Украіны над расійскім рэваншызмам – пытанне часу і нашай салідарнасці. Перамога дэмакратыі над тыраніяй – наша агульная задача і абавязак”, – заявіла Ціханоўская.