„Мяшкоў Берасце” упершыню стаў пераможцам SEHA-лігі
Вырашальны матч сезона СЕХА-лігі сезона 2022/23 у Санкт-Пецярбургу вызначыў 12-га ў гісторыі пераможца турніру. У вырашальным паядынку на пляцоўцы „Сібур Арэны” берасцецскія гандбалісты адолелі свайго адвечнага суперніка менскі СКА – 32:31. Армейцам так і не ўдалося ўзяць рэванш за нядаўнюю паразу ў фінальнай серыі за золата чэмпіянату Беларусі. У барацьбе за бронзу падмаскоўны клуб разграміў пермскую каманду з розніцай 10 мячоў – 40:30. Раней пераможцамі СЕХА-лігі станавіліся тры клубы: паўночнамакедонскі „Вардар” (5 разоў), венгерскі „Веспрэм” (5 разоў) і аднойчы харвацкі „Заграб”.
Сабаленка прайграла ў паўфінале „Ралан Гарос”
Арына Сабаленка прайграла ў паўфінале адкрытага чэмпіянату Францыі ў Парыжы. У паўфінальным паядынку другая ракетка планеты саступіла чэшскай тэнісістцы Караліне Мухавай, якая займае 43-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, – 6:7 (5:7), 7:6 (7:5), 5:7. У трэцяй партыі Сабаленка вяла 5:2, але не змагла даціснуць чэшскую тэнісістку.
Суперніца Караліны Мухавай па суботнім фінале French Open вызначыцца пасля другога паўфінальнага паядынку, у якім лідэр сусветнага рэйтынгу польская тэнісістка Ігі Швёнтэк абыграла бразільянку Беатрыс Хадад Майя 6:2, 7:6.
„Хёршы” Протаса саступіў „Каачэле” ў першым матчы фінальнай серыі
У першым матчы фінальнай серыі (да чатырох перамог) плэй-оф АХЛ „Хёршы” на выездзе саступіў „Каачэле” — 0:5. У складзе „Хёршы” выступаў беларускі форвард Аляксей Протас.У трэцім матчы фінальнай серыі (да чатырох перамог) Кубка Стэнлі „Фларыда” абыграла „Вегас” у авертайме з лікам 3:2. Ліку серыі стаў 1:2.
Аляксандр Гутар не пакіне „Аксу„
Беларускі брамнік Аляксандр Гутар не пакіне „Аксу”.
Пра гэта паведамляе мясцовы інсайдэр Айдын Кажахмет.
„Аксу” растанецца з некалькімі выканаўцамі. Але размова не ідзе пра беларускага галкіпера Аляксандра Гутара і яго земляка — нападніка Андрэя Салаўя. У абодвух пакуль не ладзіцца ў Паўладары, а Салавей і зусім атрымаў траўму. Але на іх разлічваюць”, – паведамляе крыніца.
Зідан зноў адмовіўся ўзначаліць „ПСЖ”
Французскі спецыяліст Зінедзін Зыдан зноў адмовіўся ўзначаліць „ПСЖ”.
Пра гэта паведамляе Le Parisien.
Кіраўніцтва „ПСЖ” звярнулася да экс-трэнера „Рэала”, але 50-гадовы спецыяліст адказаў адмовай. У сераду на адным з мерапрыемстваў у Парыжы дзіця спытала Зідана: „Якія ў вас прафесійныя планы на бліжэйшыя месяцы?”. Трэнер, усміхаючыся, заявіў: „Вы мяне здзівілі гэтым пытаннем, на дадзены момант я нічога не планую”.
„ПСЖ” ужо запрашаў Зідана на пасаду галоўнага трэнера: у 2021 годзе перамовы з ім вёў спартовы дырэктар Леанарда, але тады кантракт падпісаны не быў.
Чэх падпісаў кантракт з англійскім хакейным клубам „Оксфард”
Былы брамнік зборнай Чэхіі па футболе Пётр Чэх падпісаў кантракт з англійскім хакейным клубам „Оксфард Сіці Старз”.
Пра гэта паведамляе прэс – служба каманды.
Гэта трэці клуб у хакейнай кар’еры былога галкіпера футбольных клубаў „Чэлсі” і „Арсенала”. У сезоне-2021/2022 чэшскі брамнік гуляў за „Чэлмсфард Чыфтэйнс” у першым дывізіёне лігі NIHL. За 11 згуляных сустрэч ён святкаваў шэсць перамог з 90,3% адбітых кідкоў і каэфіцыентам надзейнасці 3,89.
Беларускае Радыё Рацыя
