Беларусы Трыгарада сабралі палову сумы на аўто для палка Каліноўскага
18 гадоў таму
На набыццё аўто для Палка Каліноўскага працягваюць збіраць сродкі прадстаўнікі беларускай дыяспары Трыгарада. На дадзены момант сабраная палова неабходнай сумы.
Неўзабаве можа быць таксама адкрыты збор на дапамогу сем’ям палітвязняў, распавёў грамадскі дзеяч Андрусь Архіпенка:
– На дадзены момант у нас сабрана 56% – гэта больш за 25 тысяч злотых. Мы хочам сабраць 50 тысяч злотых. Мы збіраем, а потым ужо будзем шукаць аўтамабіль.
Андрусь Архіпенка дадаў, што верагодна збор сродкаў для сем’яў беларускіх палітвязняў будзе адчынены адразу ж пасля таго, як будуць набытыя аўто для Палка Каліноўскага ва Украіну.
Беларускае Радыё Рацыя