На Берасцейшчыне не спыняецца палітычны пераслед
Не сціхаюць крымінальныя ды адміністрацыйныя палітычна матываваныя суды.
Падстава пераважна ўсё тая ж – абраза прадстаўнікоў улады або Лукашэнкі. Адметнасцю за апошнія тыдні толькі сталі масавыя затрыманні на беларуска-польскай мяжы, – распавяла праваабаронца:
– З’явіліся больш дакладныя праверкі на мяжы. Калі людзі ўязджаюць у Беларусь, то правяраюць тэлефоны. Калі там знаходзяць нейкія падпіскі ці чалавек недзе ў базах, то могуць затрымаць. Далей адбываюцца ўсе гэтыя палітычныя суды. Раней значна менш людзей праходзіла праз гэта, а зараз гэта ўжо робіцца масавым.
Праваабаронца дадала, што таксама не заўсёды становіцца адразу ж вядома пра завядзенне новай палітычнай справы ці, напрыклад, вызваленне палітвязня. Людзі ці то баяцца дадатковага пераследу ўладаў, ці то не заўсёды ведаюць куды звяртацца.
Беларускае Радыё Рацыя