Лукашэнка і Пуцін правялі нефармальную сустрэчу ў Сочы (абноўлена)



Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі сустрэчу ў Сочы. Фатаграфіі публікуе тэлеграм-канал “Пул Первого”.

«Самае галоўнае – мы ведаем, што рабіць і ў якім кірунку рухацца”, – сказаў Лукашэнка, — пра гэта падкрэслена ў паведамленні ягонай прэс-службы.

Як заявіў сёння Пуцін, размяшчэнне расейскай ядзернай зброі ў Беларусі пачнецца адразу ж пасля завяршэння 7-8 ліпеня падрыхтоўкі збудаванняў для яго. Лукашэнка казаў нядаўна, што “Нам трэба было падрыхтаваць месцы захоўвання і іншае. Мы ўсё гэта зрабілі, таму пачалося перамяшчэнне ядзернай зброі і боепрыпасаў”.

З пачатку года гэта трэцяя асабістая сустрэча Лукашэнкі і Пуціна і пяты па ліку візіт Лукашэнкі ў Расею.

* * *

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сёння сустракаюцца ў Сочы.

Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў. Па яго словах, Пуцін сёння будзе працаваць на курорце. Ён пачне свой публічны дзень з сустрэчы з Лукашэнкам.

Таксама Пяскоў паведаміў, што Пуцін мае намер сёння ў Сочы сустрэцца з прэм’ерамі краін Еўразійскага эканамічнага саюза, якія знаходзяцца там, і асобна правесці перамовы з кіраўніком урада Арменіі Ніколам Пашынянам.