У Польшчы дэкрэтам біскупа прызначылі душпастыра для беларусаў-католікаў



Ксёндз Пётр Врубель стаў душпастырам cупольнасці беларусаў, якія жывуць на тэрыторыі Гданьскай архідыяцэзіі.

Пра гэта паведамляе Беларуская служба Польскага радыё. Імшы на беларускай мове праходзяць у Гданьску кожную нядзелю ў 14.30 у касцёле святога Юзафа.

Пасля 2020 году некалькі беларускіх рыма- і грэка-каталіцкіх святароў апынуліся ў Польшчы. У Варшаве для рыма-католікаў Імшы служыць ксёндз Вячаслаў Барок. Для грэка-католікаў у Варшаве Літургіі адпраўляе іераманах Лявонці Тумоўскі. Ёсць каталіцкія святары абодвух абрадаў і ў іншых польскіх гарадах. Гэтай вясной было абвешчана аб пачатку рэгулярных рыма-каталіцкіх беларускіх набажэнстваў у Вільні.