„Манчэстэр сіці” упершыню выйграў футбольную Лігу чэмпіёнаў

„Манчэстэр сіці” упершыню ў гісторыі выйграў футбольную Лігу чэмпіёнаў. Да перамогі клуб прывёў Хасэп Гвардыёла. Гэта яго трэці трэнерскі тытул у кар’еры.
У фінале „Мансіці” з цяжкасцю адолеў міланскі „Інтэр” – 1:0. Адзіны мяч у сустрэчы забіў на 68-й хвіліне Радрыга. Міланцы стварылі некалькі голавых момантаў, але ім забракла шчасця адыграцца. У цэлым манчэстэрцы надзвычай моцна правялі ўвесь турнір і заслужана выйгралі галоўны клубны турнір Старога свету.
Беларускае Радыё Раыя
