Прэзідэнт Анджэй Дуда прыме ўдзел у сустрэчы Ваймарскага трохкутніка



Прэзідэнт Анджэй Дуда заўтра наведае Францыю, дзе возьме ўдзел у сустрэчы лідараў краінаў Ваймарскага трохкутніка. Гэты фармат ствараюць Польшча, Францыя і Германія, паведамляе Польскае радыё.

Сустрэча ў Елісейскім палацы будзе прысвечана перш за ўсё двум пытанням: сітуацыі з бяспекай у Еўропе ў сувязі з вайной ва Украіне і запланаваным самітам НАТА. Кіраўнік Дэпартамента міжнароднай палітыкі прэзідэнта, міністр Марцін Пшыдач, заявіў, што лідары Ваймарскага трохкутніка дэталёва абмяркуюць контрнаступ Украіны.

«Усе тры краіны пагаджаюцца, што неабходна працягваць падтрымку Украіны», – адзначыў міністр Марцін Пшыдач.

Ён нагадаў, што Польшча шмат робіць у гэтай справе з пачатку вайны і будзе заахвочваць да гэтага партнёраў з Францыі і Германіі.