Беларусь перадала Расеі больш за 130 тысяч тон боезапасаў



З Беларусі на расейскія прыфрантавыя тэрыторыі была перададзена велізарная колькасць боезапасаў. Інфармацыю па вывазе боезапасаў з арсеналаў захоўвання Рэспублікі Беларусь прыводзіць ініцыятыва «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі».

У прамежку часу са студзеня 2022 года па студзень 2023 года па чыгунцы з Беларусі ў РФ вывезлі 131 535 тон  боезапасаў. Адпраўка ў Расею боезапасаў з беларускіх арсеналаў захоўвання працягваецца па сённяшні дзень (у сярэднім ад 5000 да 10 000 тон у месяц). Прадстаўленая інфармацыя, адзначаюць чыгуначнікі, мае дакладнасць у межах 90-95%.

Прыведзеныя звесткі аб аб’ёмах вывазу боезапасаў з Беларусі ў Расею і на акупаваныя тэрыторыі Украіны, уключаючы Крым, сведчаць аб значна большым, чым паказвае прапаганда, уцягванні рэжыму Лукашэнкі ў вайну на баку агрэсара, то-бок зʼяўляюцца доказам поўнамаштабнага ўдзелу ў ёй. 

Польскае радыё