Канькабежны бан для беларускіх і расейскіх спартоўцаў працягнуты
Міжнародны саюз канькабежцаў працягнуў забарону на допуск да спаборніцтваў спартоўцаў з Расеі і Беларусі.
Заява пра гэта апублікаваная на сайце арганізацыі. У ёй гаворыцца пра падтрымку Федэрацыі канькабежнага спорту Украіны, якая працуе ў сітуацыі вайны, а таксама пра спагаду і салідарнасць з пацярпелымі. Асобна асуджаецца расейскае ўварванне.
Спартоўцы з краін-агрэсараў знаходзяцца пад санкцыямі Міжнароднага саюза канькабежцаў з 1 сакавіка 2022 года. Міжнародны саюз канькабежцаў увёў абмежаванні ў сувязі з рэкамендацыямі Міжнароднага алімпійскага камітэта. І хоць МАК з часам замяніў бан на рэкамендацыю дапускаць беларускіх і расейскіх спартоўцаў да спаборніцтваў у нейтральным статусе, канькабежцаў гэта не закранула.
Беларускае Радыё Рацыя