Крэдыты на жыллё сталі больш даступнымі, але іх выбар па-ранейшаму невялікі
Office Life разабраўся з прапановамі банкаў і зрабіў выснову: крэдыты на жыллё сталі больш даступнымі, але іх выбар па-ранейшаму невялікі.
Крэдыты таннеюць. Гэта звязваюць са стабілізацыяй эканамічнай сітуацыі ў краіне, а таксама з мерамі, якія прадпрымае Нацанк. З пачатку года стаўка рэфінансавання ў краіне зніжалася пяць разоў — з 12 да 9,75%.
Разліковая велічыня стандартнай рызыкі (РВСР), якая таксама ўплывае на кошт крэдытаў для фізічных асоб, за той жа перыяд паменшылася на 3,51 працэнтнага пункта — да 14,89%.
Маючы чысты штомесячны даход 3 тысячы рублёў (туды могуць уключацца таксама даходы блізкіх сваякоў), у чэрвені ў Беларусі пры куплі жылля на другасным рынку можна разлічваць на крэдыт ад 99,5 да 173,5 тысяч рублёў у большасці выпадкаў тэрмінам на 20 гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя