Беларуска, што жыве ва Украіне: Цяжка да канца паверыць
Цяжка да канца паверыць у тое, што адбылося з Кахоўскай ГЭС і якія будуць наступствы.
Такой думкі прытрымліваецца беларуска спадарыня Кацярына, якая ў ваенны час надалей перабывае на ўкраінскай тэрыторыі. У цэлым бачна, што нягледзячы ні на што, сітуацыя знаходзіцца пад кантролем украінскага боку, – адзначыла яна:
– На мой погляд, канешне ж падзеі апошняга тыдня – гэта выбух дамбы на Кахоўскай ГЭС. Асабіста я, прачнулася, прачытала навіны, канешне была ў шоку, бо ўсё роўна да канца не верыцца. Я думала, што гэтага не здарыцца. Я ўспрымала гэта, як запужванне і не думала, што расейскія войскі гэта зробяць. На жаль такое гора прыйшло.
Беларуска дадала, што можна лічыць, што ўкраінскі контрнаступ ужо ідзе. Іншае пытанні – людзі ад яго маюць вельмі шмат чаканняў, а таксама прытрымліваюцца думкі, што гэта справа некалькіх дзён ці тыдняў, што можа не адпавядаць рэчаіснасці.
Беларускае Радыё Рацыя