Памёр Сільвіё Берлусконі



Памёр былы прэм’ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі. Палітыку было 86 гадоў. Апошнія дні жыцця ён правёў у клініцы ў Мілане.

Берлусконі, які быў лідарам кааліцыйнай кансерватыўнай партыі Forza Italia і дэпутатам Верхняй палаты Сената, апошнія гады меў праблемы са здароўем. Паводле СМІ, у Берлусконі быў дыягнаставаны адзін з рэдкіх тыпаў раку крыві, які характэрны для пажылых пацыентаў.

Сільвіё Берлусконі — медыямагнат, мільярдэр, які чатыры разы ўзначальваў італьянскі ўрад і тройчы быў асуджаны на розныя тэрміны, але так і не праседзеў ніводнага дня ў зняволенні. Пахаванне запланаванае на 14 чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя