Агляд прэсы: Лёгка ў тэорыі
Лукашэнка назваў вайну ва Украіне «падарункам Захаду». Украіна пачала контрнаступ. Міграцыйныя зрухі ў ЕЗ. Джонсан склаў дэпутацкія паўнамоцтвы. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.
Лукашэнка заявіў, што ўварванне Расеі ва Украіну трэба ўспрымаць як «падарунак» Захаду. «Адзін з самых надзейных саюзьнікаў расейскага прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна, Лукашэнка канстатуе, што яны разам зрабілі Захаду падарунак, калі загразлі ва Украіне», – піша індыйская газетаThe Hindustan Times.
«Гэта, вядома, ім падарунак. Згадка Лукашэнкі пра «падарунак» – гэта прызнанне таго, што адзінства заходніх сіл прывяло да таго, што Расея і Беларусь выдаткоўваюць больш сродкаў на вайну. На яго думку, у асноўным Захад знаходзіць спосаб дапамагчы Расеі пацярпець няўдачу, не змагаючыся з ёй непасрэдна. Беларускі прэзідэнт, хутчэй за ўсё, ужо быў занадта прывязаны да Уладзіміра Пуціна, каб прыняць іншае рашэнне, акрамя як ваяваць разам з ім. Перад пачаткам вайны Расея і Беларусь — і асабіста Пуцін, і Лукашэнка ў якасці пасярэдніка — вычарпалі ўсе мірныя магчымасці для забеспячэння сваёй уласных бяспекі перад тварам наступу Захаду на Кітай (праз Беларусь, Расею і Еўразію). Лукашэнка вінаваціць у поўнамаштабным уварванні ва Украіну цвёрдую пазіцыю Украіны і Захаду з 2014 года. Ён падкрэслівае, што Украіна падманвала, калі падпісвала менскія пагадненні, пасрэднікам якіх нібыта дапамагаў Лукашэнка», – падкрэслівае індыйскае выданне.
***
Украіна пачала доўгачаканае контрнаступленне. Кіеў пацвердзіў факт баявых дзеянняў і вяртання пад кантроль ВСУ шэрагу населеных пунктаў у Данецкай вобласці. Масква паведаміла аб знішчэнні мноства заходніх танкаў у выніку ўдараў па суперніку. Аглядальнікі аналізуюць бягучую сітуацыю і задаюцца пытаннем, што ж будзе далей. «Для Украіны зараз на кон пастаўлена літаральна ўсё», – піша нямецкая газета Der Tagesspiegel.
«Калі вызваліцелям не ўдасца вярнуць пад свой кантроль шырокія тэрыторыі, дык вялікая верагоднасць таго, што вайна будзе замарожаная. Так, пры такім сцэнары расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін не дасягнуў бы сваёй мэты заваяваць усю Украіну, ці сама меней усю Усходнюю Украіну. Тым не менш, пад яго кантролем засталося б каля пятай часткі тэрыторыі краіны. Гэта быў бы тлеючы канфлікт, які Пуцін мог бы давесці да эскалацыі, як толькі яго армія зноў збярэцца з сіламі. На фоне цяперашняга праходжання вайны, вельмі бесстаронняга і няўдалага для Масквы з яе прэтэнзіямі, такі вынік у канчатковым выніку стаў бы вялікім поспехам. І балючай паразай для Захаду», – папярэджвае нямецкае выданне.
***
Пасля шматгадовых спрэчак міністры ўнутраных спраў ЕЗ дамовіліся аб значным узмацненні жорсткасці палітыкі давання прытулку. Краіны-сябры супольнасці выказаліся за тое, каб на знешніх межах ЕЗ былі створаны спецыяльныя цэнтры для прыёму мігрантаў, у якіх бы ў паскораным парадку разглядаліся заявы тых з іх, хто прыбывае з краін, якія лічацца бяспечнымі. Акрамя таго, дзяржавы ЕЗ, не гатовыя прымаць бежанцаў, будуць абавязаны кампенсаваць сваё нежаданне грашыма. Чэшскі штотыднёвік Respekt выказвае асцярожны аптымізм.
«Мяркуецца, што бяспечныя трэція краіны будуць ужо на сваёй тэрыторыі «сартаваць» просьбітаў прытулку ў залежнасці ад таго, ці маюць яны права на міжнародную абарону. Акрамя таго, у дзяржаў ЕЗ ёсць магчымасць адправіць мігрантаў, хадайніцтва якіх было адхілена, назад у транзітныя краіны, калі іх краіна паходжання не будзе гатова да супрацоўніцтва. Гучыць даволі проста. Але многія краіны гадамі дарэмна спрабуюць дзейнічаць паводле гэтай схемы. Дык чаму ж гэты варыянт павінен спрацаваць зараз? А калі справа дойдзе да рэальнага парытэтнага размеркавання бежанцаў, і некаторым супернікам квот, чэхам, напрыклад, давядзецца адкупляцца і выплачваць грэкам сотні мільёнаў за размяшчэнне бежанцаў у грэчаскіх лагерах, то ці будуць яны рэальна выплачваць гэтыя грошы?», – задаецца нязручным пытаннем чэшскае выданне.
***
Пасля новых абвінавачанняў у адрас былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі Борыса Джонсана ў тым, што ён зманіў перад Палатай абшчын у так званай справе аб партыгейт, у мінулую пятніцу ён абвясціў аб тым, што складае свае дэпутацкія паўнамоцтвы. «Джонсан нанёс краіне такую надзвычайную шкоду, што яго наогул больш нельга пускаць у палітыку», – піша брытанская газета The Times.
«Нас чакаюць неверагодныя цяжкасці эканамічнага, сацыяльнага і палітычнага характару – найбольш сур’ёзныя за апошнія дзесяцігоддзі. Сама меней частка з іх абумоўлены катастрафічным прэм’ерствам Джонсана. Калі мы маем намер рухацца наперад і шукаць новую сцежку, якая абяцае поспех, то нам давядзецца зноў пасталець, і пачаць глядзець на задачы і праблемы, якія стаяць перад намі, але не на асобы», – заклікае брытанскае выданне.
Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.