Надзвычай важнае паседжанне соймавай камісіі Нацыянальных і этнічных меншасцяў у Польшчы (абноўлена)



Варшаве сёння, 13 чэрвеня, абмяркоўвалі беларускую адукацыю.

Мы не разумеем пазіцыю Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы – з такім пасылам паехалі ў Варшаву прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці з Падляшша. Сёння ў Сейме праходзіла пасяджэнне камісіі па Нацыянальных і этнічных меншасцях. Сярод асноўных пытанняў – статус двух беларускіх ліцэяў у Гайнаўцы і Бельску Падляшскім, у якіх са згоды Мінадукацыю плануюць адмяніць абавязковае навучанне беларускай мовы.

Сітуацыя з беларускімі ліцэямі ў Бельску-Падляшскім і Гайнаўцы стала вядомая яшчэ ў верасні мінулага года, калі вучні старэйшага класа бельскага ліцэя адмовіліся вывучаць беларускую мову. У выніку яны не здавалі абавязковы матуральны экзамен па гэтым прадмеце. На думку прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці, калі беларуская мова страціць статус абавязковай для вывучэння, гэта ў перспектыве прывядзе да ліквідацыі беларускага напрамку ў згаданых ліцэях.

Дырэктар гайнаўскага ліцэя з вывучэннем беларускай мовы Ігар Лукашук распавёў прысутным пра гісторыю і традыцыі школы:

“Таксама арганізуем дзейнасць для падтрымкі тоеснасці прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці”, – дадаў дырэктар Ігар Лукашук. Прадстаўніца Рады бацькоў гайнаўскага белліцэя Дарота Раманюк агучыла пазіцыю бацькоў па гэтай справе:

Сітуацыя з беларускімі ліцэямі ў Бельску-Падляшскім і Гайнаўцы стала вядомая яшчэ ў верасні мінулага года, калі вучні старэйшага класа бельскага ліцэя адмовіліся вывучаць беларускую мову. У выніку яны не здавалі абавязковы матуральны экзамен па гэтым прадмеце. На думку прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці, калі беларуская мова страціць статус абавязковай для вывучэння, гэта ў перспектыве прывядзе да ліквідацыі беларускага напрамку ў згаданых ліцэях.

А 14-ай гадзіне пачнецца пасяджэнне сеймавай камісіі па Нацыянальных і этнічных меншасцях у Польшчы. У павестцы дня ёсць пытанне, якое датычыць статусу двух беларускіх ліцэяў у Гайнаўцы і Бельску Падляшскім, у якіх плануюць адмяніць абавязковае навучанне беларускай мовы. Кажа прадстаўнік беларускай супольнасці Анатоль Вап, які будзе прысутнічаць на пасяджэнні камісіі:

Спадзяванне маем такія, што нас выслухаюць і зразумеюць, якая гэта для нас важная справа, і дапамогуць нам гэтую праблему развязаць па нашай думцы.

***

У Варшаве сёння, 13 чэрвеня, адбудзецца паседжанне соймавай камісіі Нацыянальных і этнічных меншасцяў у Польшчы. У павестцы дня – абмеркаванне інфармацыі міністра Адукацыі і навукі Польшчы на тэму захавання цяперашняга статусу адукацыі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы.

Нагадаем, у траўні стала вядома пра патрабаванні Упраўлення адукацыі і Міністэрства адукацыі Польшчы, каб навучэнцы двух ліцэяў з беларускай мовай навучання у Гайнаўцы і Бельску-Падляшскім не павінны былі вывучаць гэтую мову ў абавязковым парадку і здаваць па ёй іспыты на атэстат сталасці.

Размова ідзе аб змяненнях у статуце двух ліцэяў у Гайнаўцы і Бельску-Падляшскам з дадатковымі ўрокамі беларускай мовы.

Кураторыя асветы, карыстаючыся фармальнымі прычынамі, плануе змяніць статуты ліцэяў у Гайнаўцы і Бельску-Падляшскім у пытанні абавязку вывучэння беларускай мовы.

У траўні дырэкцыя гайнаўскага і бельскага бел-ліцэяў, прадстаўнікі бацькаўскага камітэту і беларускіх арганізацый ў Польшчы звярнуліся з заклікам да польскіх уладаў аб захаванні цяперашняга статусу адукацыі беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. Адбылася ў гэтай справе сустрэча з прадстаўнікамі канцылярыі прэзідэнта Польшчы.