Анатоль Лябедзька: Беларусам на Беласточчыне трэба ісці ў самакіраванне



У Беластоку дыскутавалі пра палітычныя партыі ў выгнанні.

Дырэктар цэнтра “Еўрапейскі дыялог” Анатоль Лябедзька адзначыў, што цяпер у Беласточчыны дастаткова моцны палітычны патэнцыял. Палітык падкрэсліў неабходнасць актыўнага ўдзелу беларусаў у палітычных працэсах нават па-за межамі радзімы:

Тут ёсць патэнцыял, тут шмат беларусаў. І я думаю, важна каб па восені тут з’явілася ў мясцовым самакіраванні група з дэпутатаў па Беларусі, і каб гэтая партыйная і NGO-шная кааліцыі, якія тут ёсць, каб яны вельмі вельмі шчыльна працавалі. Гэта таксама важнае пытанне, якое мы абмяркоўвалі. І трэба ісці ў мясцовае самакіраванне. Вось будуць праз год тут выбары. Беларусам, якія тут даўно жывуць, трэба ісці і спрабаваць атрымаць дэпутацкія мандаты, бо гэта значна павысіць якасць беларускай павесткі. І гэта трэба рабіць, бо патэнцыял у беларусаў ёсць.

Дыскусія пра палітычныя партыі ў выгнанні прайшла ў беларускім хабе “Новая зямля”. Удзельнікі абмеркавалі дзейнасць Каардынацыйнай рады, падзяліліся меркаваннямі наконт далейшых дзеянняў, а таксама адзначылі неабходнасць падтрымкі празрыстасці і легітымнасці ў дзейнасці палітычных партый.

Беларускае Радыё Рацыя